Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.11.2023

Спецыялізаваны ліцэй МУС запрашае

Спецыялізаваны ліцэй МУС

У 2010 годзе рашэннем Мінгарвыканкама ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.01.2010 г. № 54 у мэтах удасканалення работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнскай моладзі было створана Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча №1.
У 2013 годзе Вучылішчу прысвоена імя першага начальніка сталічнай міліцыі Міхаіла Васільевіча Фрунзэ.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2015 г. № 375 у мэтах удасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў Вучылішча было перападпарадкавана Міністэрству ўнутраных спраў і пераўтворана ва ўстанову адукацыі "Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь".

У лютым 2016 года Ліцэй паспяхова прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю.

Форма атрымання адукацыі ў Ліцэі - вочная. Тэрмін навучання - 5 гадоў. Асноўнай мовай навучання ў Ліцэі з'яўляецца руская, абавязковая для вывучэння замежнай мовай – англійская ці нямецкая. Навучальны год, канікулы і асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу вызначаюцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і тыпавым вучэбным планам Спецыялізаванага ліцэя, які зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя задачы дзейнасці Ліцэя:

- забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама першасных ведаў і навыкаў, неабходных для службы ў органах унутраных спраў;

- патрыятычнае выхаванне вучняў, фарміраванне ў іх пачуцця вернасці канстытуцыйнаму абавязку па абароне Рэспублікі Беларусь, дысцыплінаванасці і адказнасці, імкнення да службы ў органах унутраных спраў;

- падрыхтоўка да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі МУС.