21 верасня ў Мірскай школе прайшоў як Адзіны дзень бяспекі. З навучэнцамі была праведзена вучэбная эвакуацыя, пасля якой ім напомнілі аб правілах бяспечных паводзін у школе і па-за яе межамі. Вечарам на агульнашкольным бацькоўскім схозе кіраўніцтва школы яшчэ раз звярнула ўвагу бацькоў на неабходнасць пільна сачыць за дзяцьмі і не пакідаць іх адных.
Баранавіцкі ГРАНС зноў заклікае:
Калі вы пачулі гук пажарнай сігналізацыі ў школе, у садзе, у гандлёвым цэнтры ці іншых арганізацыях:
- не панікуйце;
- пакіньце памяшканне па эвакуацыйных знаках;
- патэлефануйце па тэлефоне 112;
- рухайцеся ў процілеглы бок ад дыму, прыгнуўшыся да падлогі, прыкрыўшы органы дыхання.