Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.09.2023

Свята першага званка ў Мірскай сярэдняй школе

Дзень ведаў - асаблівае, хвалюючае свята. Вясёлая бесклапотнасць засталася ў леце, наперадзе - чарада ўрокаў і змен, дамашніх заданняў і пазакласных мерапрыемстваў, поспехаў, радасцяў і клопатаў. Сёння ўпершыню селі за парты нашай школы 10 хлапчукоў-першакласнікаў. На лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці: Барысевіч М.М., намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама, Дыдышка Ю.В., прадстаўнік кіраўніцтва ААТ “Агракамбінат “Мір”, Бусько А.Ю., выконваючы абавязкі старшыні Навамышскага сельскага савета. З рук Барысевіча М. М. першакласнікі атрымалі падарункі. Кіраўніцтва ААТ "Агракамбінат "Мір" уручыла школе сертыфікат. Няхай навучальны год будзе паспяховым, творчым і яркім для ўсіх дзяцей!