Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.06.2023

Віншаванне ветэрана Бурло В.І.

Мінула 78 гадоў з таго дня, калі скончылася Вялікая Айчынная вайна. Драматычнай старонкай увайшла яна ў гісторыю нашай краіны. З кожным годам усё менш застаецца жывых сведкаў тых трагічных падзей, і тым даражэйшы для нас кожны іх успамін.
Сёння, 20.06.2023, дырэктар ДУА «Мірская сярэдняя школа» Мядзьведзік С.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гутырчык В.М., навучэнец школы Ліцкевіч Э. павіншавалі са 103-годдзем прыгожага чалавека, ветэрана вайны і працы, таленавітага настаўніка Бурло Вікенція Ільіча.
Кожны раз, прыходзячы павіншаваць ветэрана, мы бачым добразычлівага, шчырага чалавека, які цытуе на памяць вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алеся Гаруна і многіх іншых паэтаў.
Мы, маладое пакаленне, шануем памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, паважаем тых, хто застаўся жывы, трапятліва ставімся да іх успамінаў.