02.03.2023 у школе адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму "Прадухіленне гвалту ў дачыненні да непаўналетніх". На сход былі запрошаны Клаўсуць В.В, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх і Бабіч В.У., начальнік ІСН Баранавіцкага РАУС. У ходзе сустрэчы былі ўзняты і абмеркаваны важныя пытанні аб адказнасці за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх і аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.