Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.01.2023

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Ад усёй душы"

У рамках правядзення рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" валанцёры і ўдзельнікі тэатралізаванага паказу "Калядкі" ДУА "Мірская сярэдняя школа" наведалі састарэлых людзей у ДУ "Ляснянскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў". Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Кулік Аляксандр Антановіч і
старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама Скробат Генадзь Канстанцінавіч. Ад імя школы вучні пачаставалі пажылых людзей смачнай і духмянай салодкай выпечкай, якую падрыхтавалі разам з бацькамі, выступілі з тэатралізаваным паказам "Калядкі". Дарыць цуды на Каляды і навагоднія святы - гэта магчымасць акружыць цяплом людзей, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе і клопаце. Асаблівую святочную атмасферу надало святу ўручэнне намеснікам дырэктара інтэрната Козела В.У. сімвала 2023 года - каляднага труса. Дарыць радасць - гэта так лёгка!