Сёння, 25.05.2024, у Мірскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза Г.А.Чакмянёва прагучаў Апошні званок для выпускнікоў 9 класа. Ганаровым госцем на свяце стала былая выпускніца школы Сычэўская К.В., рэжысёр узорнага калектыву "Кропелька" Мірскага СДК, якая стала дэлегатам ад Баранавіцкага раёна на Усебеларускім народным сходзе. Кацярына Валянцінаўна, звяртаючыся да выпускнікоў, пажадала ім знайсці свой шлях, не забываць сваю малую радзіму, стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Дзеці, ў сваю чаргу, выказалі словы падзякі педагогам і бацькам.
Мы жадаем усім выпускнікам, каб компасам вашым былі павага і прыстойнасць, грузам у труме вашага карабля - веды, атрыманыя ў школе, спадарожным ветрам - поспех і шанцаванне, штурвалам - вера ў поспех, пуцяводнай зоркай - мара, а надзейнай камандай - школьныя сябры і настаўнікі!
Гутарка аб бяспечных паводзінах у час летніх канікул інспектара ІСН Баранавіцкага РАУС з навучэнцамі 5-9 класаў