Для навучэнцаў 8 - 10 класаў адбылося выніковае майскае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Вынікі. VII Усебеларускі народны сход - галоўная палітычная падзея года". Навучэнцы паглядзелі старонкі віртуальнага альбома "Нашы землякі", якія ствараліся на працягу навучальнага года на сайце школы па выніках сустрэч у рамках праекта "ШАГ". Адказваючы на пытанні віктарыны, навучэнцы папоўнілі свае веды аб галоўнай палітычнай падзеі Беларусі - Усебеларускім народным сходзе і пазнаёміліся з яго дэлегатам - выпускніцай нашай школы, рэжысёрам заслужанага калектыву Беларусі ўзорнага тэатра эстрады "Кропелька" Мірскага СДК Кацярынай Сычэўскай.