«Расцвела салютами Победа»… Галоўнае раённае свята пад такой назвай 8 мая прайшло ў нашым аграгарадку. Прысвечана яно быў Дню Вялікай Перамогі і людзям працы, якія сваім адданым стаўленнем да роднай зямлі застаюцца годнымі подзвігу дзядоў і прадзедаў.
Такіх людзей у раёне вельмі шмат. Лепшым з лепшых працаўнікоў у розных галінах дзейнасці прысвоілі ганаровыя званні «Чалавек года».
Настаўнік пачатковых класаў нашай школы Барысевіч Наталля Іванаўна атрымала гэта званне ў намінацыі «Адукацыя, фізічная культура, спорт і турызм».
Віншуем і вельмі ганарымся!