Разделы сайта

Главная

Неделя здорового образа жизни

2018/2019 навучальны год

Тыдзень здароўя і спорту

10.09-15.09.2018

План  


2017/2018 навучальны год

04.04.18

Для вучняў 8-9 класа прайшоў інфаўрок “Улік стану здароўя пры выбары прафесіі”. Мэта якога навучыцца правільна суадносіць стан свайго здароўя з патрабаваннямі да выбіраемай прафесіі. Вучні даведаліся аб класіфікацыі прафесій па ўплыву неспрыяльных вытворчых фактараў на арганізм чалавека. Азнаёміліся з абмежаваннямі прафесійнай прыдатнасці пры розных захворваннях.

04.04.18

У межах прадметнага Тыдня здаровага ладу жыцця, у аўторак, для вучняў 5-6 класаў прайшла квэст-гульня “Здароўе ў нашых руках”, дзе вучні змаглі прадэманстраваць свае веды асноў здаровага ладу жыцця. Па выніках гульні пераможцамі аказаліся вучні 5 і 6 класа, набраўшыя аднолькавую колькасць балаў. 

05.04.18

У сераду для вучняў 10-11 класаў прайшла гутарка “Уся праўда пра СНІД”, дзе вучні яшчэ раз успомнілі адрозненне паняццяў СНІД і ВІЧ, даведаліся аб гіпотэзах узнікнення гэтай хваробы, шляхах перадачы, механізмах уздзеяння ВІЧ на клеткі чалавека, асаблівасцях працякання хваробы. Акрамя гэтага вучні пазнаёміліся з эпідэміялагічнай сітуацыяй па ВІЧ-інфекцыі ў Баранавіцкім раёне на март 2018 г. Была звернута ўвага вучняў на прафілактыку СНІД.