Разделы сайта

Главная

Адрес передового опыта

 27-га верасня 2018 года педагогі школы прынялі ўдзел у вэбінары, арганізаваным Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі на тэму "Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў у арганізацыі і правядзенні ўрокаў". Форма вэбінара дазваляе ў рэальным часе праслухаць, убачыць і абмеркаваць інфармацыю аўдыторыі гледачоў з розных населенных пунктаў Беларусі і за яе межамі.


Дасягненні нашых настаўнікаў:


 

Праневіч Наталля Мікалаеўна -    намеснік дырэктара школы па   выхаваўчай рабоце, настаўнік гісторыі і   грамадазнаўства

 Перамога ў фінале адкрытага   рэгіянальнага конкурсу інавацыйных   педагагічных ідэй "Выхаванне без   наступлення!" у намінацыі "Лепшая   ідэя арганізацыі вольнага часу" з   праектам арганізацыі 6-га   школьнага  дня "Горад цудаў"   (26.04.2018). 


                

Шуцьева Жанна Сцяпанаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, - Чалавек года - 2010 у сферы адукацыі Баранавіцкага раёна.

Перадавы педагог, дамагаецца нязменна высокіх вынікаў у падрыхтоўцы адораных навучэнцаў нашай школы. Сярод вучняў Жанны Сцяпанаўны Шуцьевай - настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, пераможцы абласных алімпіяд.


Барысевіч Наталля Іванаўна -таленавіты педагог, аўтар дадатковых  навучальных дапаможнікаў для навучэнцаў пачатковых класаў, кіраўнік раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў (прэзентацыя).


Герман Таццяна Мікалаеўна - фіналістка рэспубліканскага завочнага конкурсу настаўнікаў пачатковых класаў на лепшую метадычную распрацоўку пазакласнага мерапрыемства ў намінацыі "Разам з бацькамі". 


Андрэйчыкава Ірына Міхайлаўна - пераможца IV міжнароднага конкурсу "Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў творчасці настаўніка пачатковых класаў" глядзі падрабязней