Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

26.05.21

Паездка вучняў 4 класа да помніка подзвігу і гібелі У. М. Карвата

23 мая - 25-я гадавіна подзвігу Уладзімаіра Мікалаевіча Карвата, першага Героя Беларусі, які цаной свайго жыцця не дапусціў гібелі людзей на зямлі. Калі лётчык выконваў начны вучэбна-трэніровачны палёт у раёне горада Баранавічы, на самалёце Су-27П узнік пажар. Машына, якая стала губляць кіраванне і падаць, як раз пралятала над вёскамі Арабаўшчына і Малое Гацішча. З зямлі далі каманду катапультавацца. Аднак Карват прыняў рашэнне максімальна адвесці самалёт у бок. Апошнія 14 секунд палёту пілот, выкарыстоўваючы мінімальныя магчымасці ўздзеяння на самалёт, працягваў адводзіць яго ад населеных пунктаў Арабаўшчына і Вялікае Гацішча. Вечная слава Герою!