Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

04.10.19

Дзень самакіравання

Сёння, напярэдадні свята Дзень настаўніка, у нашай школе адбыўся Дзень самакіравання. Традыцыйна, вучні старэйшых класаў замяняюць настаўнікаў і, нават, адміністрацыю школы. Яны старанна рыхтуюць віншаванні для педагогаў, вядуць урокі і пазакласныя мерапрыемствы, сочаць за дысцыплінай і выкананнем правіл унутранага распарадку школы. Такі дзень дазваляе дзецям праявіць свае таленты і магчымасці, стаць больш адказнымі не толькі за сябе, але і за другіх. А настаўнікі могуць убачыць сваіх вучняў з другога боку, як дарослых людзей. А гэта, згадзіцеся, вельмі карысна...(фота)