Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

09.05.19

Дзень Перамогі

Часцей, часцей прыпамінай…
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!...

Ніл Гілевіч

Дзень 9 Мая назаўжды ўвайшоў у гісторыю як свята перамогі над фашызмам. Ён увабраў у сябе бяспрыкладны подзвіг гераічнага пакалення пераможцаў і радасць народаў, выратаваных ад зняволення.
Вайна, як адна на ўсіх бяда, зрадніла людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, абудзіла найвышэйшы патрыятызм, гераізм і стойкасць.

Сёння ў нашым аграгарадку з самай мірнай назвай прайшоў мітынг, прысвечаны вялікай Перамозе над фашызмам (фота). Вучні 4 класа былі ўрачыста прыняты ў рады беларускіх піянераў.

Усіх са святам Перамогі! Жадаем, каб наша неба было заўсёды мірным і чыстым!