Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.06.18

Акцыя "Летні патруль"

Вучні нашай школы пабывалі ў гасцях у супрацоўнікаў "Таварыства ратавання на водах"

Сустрэча, арганізаваная райкамам БРСМ, прайшла ў рамках акцыі «Летні патруль».
Старшыня Баранавіцкай гарадской арганізацыі "Таварыства ратавання на водах" Віктар Кузьміч расказаў прысутным, што ў Беларусі з пачатку года патанулі больш як 100 чалавек.
- Становішча трывожнае, бо сярод загінулых - 8 непаўналетніх, - адзначыў ён. - Часта людзі гінуць у забароненых для купання месцах - тэхнічных вадаёмах, меліярацыйных каналах. У гэтых месцах ратавальнікаў няма, таму няма каму прыйсці на дапамогу. Купаючыся там, людзі рызыкуюць сваім жыццём.
У ходзе мерапрыемства школьнікі даведаліся аб рабоце вадалазаў, ім прадэманстравалі, як аказаць першую медыцынскую дапамогу.