Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Апісанне экспазіцый кабінетаў мовы і гісторыі

    ЭКСПАЗІЦЫІ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ БЕЛАРУСКАЙ СПАДЧЫНЕ

 “Наш зямляк – Ян Чачот” 

Карані беларускага паэта і фалькларыста Яна Чачота – у Баранавіцкім краі, таму і ўшаноўваем памяць земляка ў школе. На экспазіцыі, якая размешчана ў кабінеце беларускай мовы, змешчаны матэрыялы , прысвечаныя сям’і Чачотаў. У сярэдзіне: 
1) радавод, з якога відаць, што бацька Яна, Тадэвуш, быў шляхецкага роду; 
2) герб сям’і Чачотаў;
3) маляваны ў профіль партрэт пісьменніка;
4) выслоўе Ф.Багушэвіча “Знаць Чачота ўсе павінны”.

Вучні маюць магчымасць пазнаёміцца з месцамі вучобы Яна з Мышы, памятнымі мясцінамі Баранавіччыны, яго творчасцю, а таксама неабходнасцю стварэння музейнай экспазіцыі.


 “Рамёствы беларусаў”

Спадчына беларусаў –той скарб, якім мы можам ганарыцца, вывучаць і памнажаць. Аднак усё радзей сучасныя школьнікі маюць магчымасць бачыць на свае вочы рэчы, вырабленыя рамеснікамі. З гэтай мэтай і была створана зменная экспазіцыя ў кабінеце беларускай мовы.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

1.     Рамёствы. Даецца інфармацыя пра рамёствы, якія былі распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі: кавальства, бондарства, цяслярства, кушнерства, гарбарства і інш.
2.     Раённы цэнтр рамёстваў у в. Русіны: фотаздымкі з экспазіцый музея, якія прысвечаны рамёствам.
3.     Ганчарства: асноўная тэхналогія рамяства, былыя цэнтры ганчарства ў раёне, ганчарныя вырабы.
4.     Ткацтва і “Беларускі ручнік”: інфармацыя пра лён, працэс перапрацоўкі лёну, ткацкія прылады, узоры мясцовых посцілак і ручнікоў.
5.     Вышыўка: асноўныя прыкметы менавіта беларускай вышыўкі, колеравая гама вырабаў і вышытыя рэчы.
6.     Саломапляценне: важнае значэнне гэтага рамяства ў сялянскіх хатах у мінулым стагоддзі, зробленыя рукамі гурткоўцаў саламяныя рэчы.


 “Мова –душа народа”

Экспазіцыя мае на мэце пераканаць вучняў у тым, што мова –рухомы працэс, яна адлюстроўвае змены ў гісторыі, культуры народа. Мова неаддзяліма ад дзяржавы.
Раздзелы экспазіцыі:
1. Гісторыя беларускага мовазнаўства.
 Тут змешчана радаводнае дрэва славянскіх моў, каб дзеці мелі магчымасць параўнаць беларускую мову з роднаснымі ёй. Расказваецца пра пісьменніка Ф.Багушэвіча, укладальніка “Беларускай граматыкі…” Б.Тарашкевіча”, газету “Наша ніва” і сучасных беларускіх моваведаў.
2. Цікава пра мову. Чым больш цікавішся мовай, тым больш нязведанага раскрываеш у ёй. Вучні маюць магчымасць пазнаёміцца са славянскімі азбукамі, лацінкай, даведацца, што такое кітабы. Шмат матэрыялаў змешчана ў раздзелах “Чаму мы так гаворым? ”
3. Вывучаем беларускі правапіс. Раздзел прадуманы і састаўлены ў сувязі з тым, што 23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступіў ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.


   “Пісьменнікі Баранавіччыны”

Экспазіцыя знаёміць школьнікаў з літаратурнымі імёнамі Баранавіччыны.
У цэнтры змешчана разгорнутая кніга як сімвал ведаў, на яе старонках –пісьменніцкія імёны і месца іх нараджэння. У цэнтры і карта Баранавіцкага раёна, каб дзеці мелі ўяўленне аб мясцінах, адкуль родам мастакі слова.
 
Задумана экспазіцыя як зменная, кожны год на яе старонках вучні знаёмяцца  больш падрабязна з чатырма пісьменнікамі. На гэта раз прадстаўлены сучасныя паэты Баранавіч –Аляксей Белы, Алесь Корнеў, Браніслава Лапкоўская-Прушынская, Іван Лагвіновіч.


АДКРЫЦЦЁ НОВАЙ ШКОЛЬНАЙ ЭКСПАЗІЦЫІ

"Умей сябе рэалізаваць"

Яе адкрыццё стала яшчэ адным крокам на шляху рэалізацыі праекта "Мы - школе!" да 35-гадовага юбілею. Экспазіцыя прысвечана педагогам, выпускнікам і цяперашнім вучням, дасягненні якіх увайшлі ў гісторыю школы, тым, хто не баіцца ставіць высокую планку і дасягаць значных вынікаў у вучобе, спорце, на сцэне, у педагагічнай дзейнасці. Навучэнцы школы пазнаёміліся з захопленымі, таленавітымі людзьмі: выпускнікамі і настаўнікамі, якія раней працавалі ў нашай школе.

Фурс Ірэна Зігмунтаўна - вядучы спецыяліст раённага аддзела адукацыі

  Шуцьева Жанна Сцяпанаўна - настаўніца беларускай мовы і літаратуры

 

 Літвіновіч Алеся Валер'еўна - выпускніца і быўшы педагог Мірскай школы

Петрашэвіч Святлана Міхайлаўна - выпускніца і быўшы педагог Мірскай школы

 Богуш Вячаслаў Рыгоравіч - настаўнік фізічнай культуры

Дашкевіч  Ларыса Іванаўна - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

 


На базе кабінета гісторыі створаны дзве экспазіцыі

Першая называецца “Гісторыя малой радзімы”. На ўмоўнай карце сельскага Савета размешчаны назвы населеных пунктаў з датамі іх стварэння, прадстаўлены матэрыялы па гісторыі Навамышскага сельскага Савета, ААГ "Агракамбіната "Мір" і вёсак Казлякевічі, Пятрэвічы, Забалацце, Дамашэвічы, Старая Мыш, Новая Мыш, Пастарынне, пас. Мір, дзеці з якіх наведваюць Мірскую СШ. На карце змешчаны кароткі даведкавы матэрыял па гісторыі вёсак, а таксама найбольш характэрныя для той ці іншай мясцовасці выявы.

Другая экспазіцыя – “ Гісторыя школы”, дзе  змешчаны матэрыял па гісторыі нашай школы - ад яе ўтварэння ў 1978 г. да старонак цяперашняга нашага жыцця. На ім прадстаўлены наступныя раздзелы:
Раздзел І
“Гісторыя стварэння школы”- дакументы аб стварэнні і адкрыцці школы, першы выпуск, першы педагагічны калектыў.
Раздзел ІІ
“Дырэктары школы”- кароткія даведкі пра жыццё і дзейнасць дырэктараў школы за ўсю гісторыю яе існавання, а таксама іх жыццёвае крэда.
Раздзел ІІІ
 “На вяршыні педагагічнай славы”- матэрыял пра настаўнікаў, якія ўжо не працуюць, але якія ўнеслі вялізны ўклад у развіццё не толькі раёна, але і рэспублікі і ў свой час вывелі нашу школу на адно з першых месцаў у рэспубліцы.
Раздзел ІV
“Сімвалы школы”
Размешчана сімволіка школы- герб і сцяг з апісаннем, тэкст гімна.
Раздзел V
“Выпускнікі”- знаходзяцца фотаздымкі ўсіх выпускаў нашай школы за ўвесь перыяд яе існавання. Зразумела, што гэты раздзел кожны год папаўняецца
Раздзел VІ
“Яны працуюць настаўнікамі”- выпускнікі, якія працягваюць пачэсную справу сваіх настаўнікаў, якія працуюць у галіне педагогікі. Іх каля 30, і кожны год іх колькасць павялічваецца і, значыць, стэнд таксама папаўняецца штогод.
Раздзел VІІ
“Каб не быць пакаранымі бяспамяцтвам”. На ім змешчаны старонкі нашага сучаснага жыцця, нашы лепшыя вучні, якія яшчэ не пакінулі школу, нашы ганаровыя дасягненні, асветлены розныя бакі нашага жыцця.

.