Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

25.10.19

Пасвячэнне першакласнікаў у чытачы

Сёння, напярэдадні Міжнароднага свята школьных бібліятэк, якое адзначаюць у чацвёрты панядзелак кастрычніка, у нашай школе прайшло пасвячэнне першакласнікаў у чытачы. Разам з ваўчонкам Зубком вучні зрабілі віртуальнае падарожжа, у якім даведаліся, як працуе бібліятэка і якія кнігі ў ёй можна знайсці. Затым першакласнікі паўдзельнічалі ў казачнай віктарыне, конкурсе чытальнікаў вершаў. Маленькія школьнікі запісаліся ў бібліятэку, атрымалі свае першыя кнігі і часопісы. Ні адзін новы чытач не застаўся без падарунка на памяць (фота).