Ва ўсім свеце 9 кастрычніка адзначаецца Дзень пошты. У нашай школе гэты дзень пападае на Тыдзень маці. Вучні напісалі сваім матулям віншавальныя пісьмы. Канверты дзеці майстравалі і падпісвалі самі, а паштоўкі ад прафсаюзнага камітэта раздалі ўсім жадаючым у межах акцыі "Павіншуем маму разам!". Дзеці з задавальненнем рыхтавалі свае віншаванні, каб уручыць іх мамам 14 кастрычніка.