Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

03.05.18

Вынікі ўдзелу ў акцыі "Батарэйкі - не адходы!"

Наша школа прыняла ўдзел у II-м конкурсе-акцыі "Батарэйкі - не адходы!", якую праводзілі ЭКАА "Неруш" сумесна з Баранавіцкай гаррайінспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Баранавіцкім рэгіянальным цэнтрам ААТ "Брэст-ВТІ", БарДУ ў рамках праекта "Прадухіленне забруджвання прыродных вадаёмаў праз асвету грамадскасці і спецыялістаў".
За актыўны ўдзел у акцыі школе быў уручаны сертыфікат і каштоўны прыз.
Удзел у акцыі дало зразумець, што батарэйкі, выкінутыя разам з іншым смеццем, наносяць шкоду глебе, раслінам і жывёлам, і таму неабходна змяніць старую, традыцыйную сістэму адносін з навакольным асяроддзем на новую экацэнтрычную, разглядаць прыроду як асяроддзе для жыцця ўсіх істот, уключаючы чалавека, беражліва і адказна ставіцца да яе.