Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.12.16

Навагоднія святы для школьнікаў

Учора, у апошні дзень ІІ чвэрці, хлопчыкі і дзяўчынкі нашай школы пабывалі на Навагодніх прадстаўленнях (фота).

У Мірскім сельскім доме культуры яны паглядзелі вельмі цікавую казку "Дзед Мароз і касмічныя разбойнікі". А пасля вучні 1-5 класаў весяліліся вакол прыгажуні елкі.

Старэйшых вучняў запрашалі на школьны Навагодні вечар. Той, хто прыйшоў, не пашкадаваў. Цудоўны настрой падарылі ўсім Баба Яга (Лоўчыкава Ксенія, 9 клас), Кікімара (Блізнюк Анастасія, 8 клас), Дзед Мароз (Каленік Андрэй, 11 клас), Снягурачка (Калюта Яўгенія, 11 клас), вядучыя Белановіч Надзея і Скрабец Уладзімір (11 клас). Усім удзельнікам вялікі дзякуй!