Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.12.15

Тэматычны вечар "У гасцях у народаў Рэспублікі Беларусь"

Ты такі ненаглядны —

Мой радзімы куточак зямлі.

Ты такі ненаглядны —

Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,

Дзе асколачкам неба

Васілёк у мірным полі цвіце

І ля кожнай хацінкі

Прыгажуня бяроза расце,

Край азёраў глыбокіх

І чаромхавых белых завей,

Ідэалаў высокіх,

Працавітых і шчырых людзей.

Тут з адкрытай душою

Запрашаюць гасцей у свой дом.

Тут накормяць, напояць,

Абагрэюць сардэчным цяплом.

Менавіта гэтыя словы характарызуюць асноўную думку тэматычнага вечара. Усе народы Беларусі жывуць у згодзе, міры і павазе адзін да аднаго. Вучні лепш даведаліся аб культуры, мове, звычаях народаў Беларусі, з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах (гл.фота).