Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.09.15

Мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства

З 1 да 5 верасня ў школе прайшоў Тыдзень беларускага пісьменства.
У межах Тыдня дзеці змаглі навучыцца чытаць кітабы - беларускія тэксты, напісаныя арабскімі літарамі.
Актыўны ўдзел прынялі вучні ў конкурсе на лепшую самаробную рукапісную кнігу. 
Пераможцамі сталі
Русак Лізавета (4 кл.), Крэнь Ілона (6 кл.), Апанасевіч Дзіяна (7 кл.)
За мастацкае афармленне кнігі прызы атрымалі
Селівончык Аляксандр (6 кл.), Завадко Яна (7 кл.)
Гран-пры конкурсу прысуджана вучням 10-га класа! Віншуем! Малайчыны!
У пятніцу адбыўся інфармацыйны веснік "Свята беларускага пісьменства ў Шчучыне".
Вялікі дзякуй за падрыхтоўку Тыдня настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Шуцьевай Жанне Сцяпанаўне.

Глядзі фота