Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

13.04.15

Хрыстос уваскрэс!

 Тыдзень праваслаўнай культуры ў школе

Віншуем усіх з Вялікаднем! 

Свята Уваскрэсення Хрыстова ўяўляе сабой вечны сімвал перамогі жыцця, дабра і справядлівасці. Асаблівая, ні з чым не параўнальная радасць гэтага свята перапаўняе сэрцы мільёнаў веруючых усяго праваслаўнага свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцей і ідэалаў хрысціянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння і абнаўлення. Вясновыя велікодныя дні прыносяць у нашы сем’і любоў і згоду, заклікаюць рабіць карысныя справы, клапаціцца аб родных і блізкіх, быць літасцівымі да незнаёмых людзей. Няхай святло гэтай вялікай урачыстасці не згасае ў нашых душах, абуджаючы імкненне жыць і працаваць на агульную карысць, у імя будучыні.

Жадаем вам невычэрпных духоўных сіл, моцнага здароўя, шчасця і поспехаў.